Наша КЛАССная жизнь

ПАСВЯТЫ - вялікае свята для маленькіх беларусаў 






2022 год у нашай рэспубліцы аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Кожны з нас, кожны пражыты намі дзень, нашы справы, дзеянні, учынкі – гэта своеасаблівы ўклад ў гісторыю нашай Беларусі.

Традыцыйна  ў нашай школе праходзіць абрад ушанавання першакласнікаў – Пасвяты. Сёлета яны прайшліў юбілейны 20-ы раз.

Пасвяты – гэта частка жыцця нашай школы, гісторыя нашай школы, гісторыя нашага краю, а значыць і гісторыя нашай Радзімы. Гэта нетрадыцыйнае для агульнаадукацыйнай школы мерапрыемства бярэ пачатак з 2002 года. Менавіта два дзесяцігоддзі таму назад наша “Ладзеніцкая дзіцячы сад-базавая школа” стала апорнай пляцоўкай сацыяльна-педагагічнага праекта “Этнашкола”, якім кіраваў узначалены прафесарам І.І.Сучковым спецыялізаваны навукова-даследчы калектыў.

 Пасвяты – гэта адзін з адукацыйна-выхаваўчых модуляў, так названая калектыўна-творчая справа, дзе кожны ўдзельнік адукацыйнага працэсу (вучні, настаўнікі, бацькі) становіцца яе актыўныміўдзельнікамі. Абавязкова вытрымліваюцца этапы Пасвят (магчыма таму і лічыцца мерапрыемства абрадам): урачыстая літаратурна-музычная кампазіцыя аб нашай Радзіме, яе гісторыі, родным краі і яго славутых земляках; урок-выпрабаванне з першакласнікамі на прадмет валодання роднай мовай і творамі беларускага дзіцячага фальклору (народныя гульні, лічылкі, забаўлянкі, танцы, прыказкі і прымаўкі, песні і г.д.) і канцэрт-віншаванне ад усіх класных, настаўніцкіх і бацькоўскіх калектываў. А якое ж свята без падарункаў? Галоўнае, што задавальненне ад атрыманых падарункаў атрымліваюць не толькі першакласнікі. Дарыць радасць, цудоўны настрой, хвілінкі шчасця і задавальнення тым, хто побач – гэта і ёсць галоўная маральная каштоўнасць чалавечых узаемаадносін, якім вучыць нас народная педагогіка. Каларыт святу надае той факт, што ўсе яго ўдзельнікі падчас выступлення выкарыстоўваюць нацыянальнае адзенне.

“Беларусь – мая Радзіма” - пад такой назвай прайшло сёлета святочнае мерапрыемства, вялікае свята – шасці маленькіх беларусаў і беларусачак. Са словамі віншавання да першакласнікаў звярнуўся дырэктар установы Віталій Віктаравіч Быт. Ён высока ацаніў узровень ведаў, якія атрымалі першакласнікі за палову першага навучальнага года, іх уменне выказвацца на роднай мове, акцёрскае майстэрства і даў наказ: любіць і шанаваць свой родны край, сваю Радзіму, вывучаць і памятаць яе гісторыю, захоўваць культуру і традыцыі нашага беларускага народа.

*****************************************

*******************************************
*******************************************
******************************************************

*********************************************
****************************************

********************************************
********************************************
********************************************
******************************************



****************************************

Комментариев нет:

Отправить комментарий